Вуза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́за[1][2], каморка[3][4], цэля[2] (па-лацінску: cellula) — самая маленькая структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў, якая здольная ажыцьцяўляць усе асноўныя працэсы жыцьцядзейнасьці (абмен рэчываў, рост і размнажэньне). Вуза зьяўляецца базавай адзінкай марфалягічна-функцыянальнай дзейнасьці ўсіх жывых арганізмаў (акрамя вірусаў).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вуза (неадназначнасьць).
Усе вузавыя формы жыцьця дзеляцца на два надцарствы на падставе будовы ствараючых іх вузаў — пракарыёты (даядравыя) і эўкарыёты (ядравыя)[5]. Пракарыётныя вузы больш простыя па будове, узьніклі раней за эўкарыётаў.
Усе жывыя вузы складаюцца з цытаплязмы (запаўняе ўнутраную прастору вузы) у якой разьмяшчаюцца розныя арганоіды і вузавыя ўключэньні, а таксама генэтычны матэрыял у выглядзе малекулы ДНК. Прастора вузы абмяжоўваецца вузавай абалонкай[6].
Існаваньне ў вузе ядра зьяўляецца асновай падзелу вузаў на ядравыя і бязьядравыя, але на самой справе розьніца ў будове вузаў гэтых групаў тычыцца ня толькі ядраў.
Арганізмы могуць складацца як з адной так і са шматлікіх вузаў. У шматвузавых арганізмах, вузы розных органаў значна адрозьніваюцца адна ад адной як па марфалягічнай так і па біяхімічнай будове.
Паняцьце вузы ўпершыню ўжыў Робэрт Гук у 1665 годзе.