Джэйн Остын
ангельская раманістка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэйн О́стын (па-ангельску: Jane Austen; 16 сьнежня 1775 — 16 ліпеня 1817) — брытанская раманістка, вядомая перша за ўсё шасьцю сваімі раманамі, якія характарызуюць брытанскую шляхту канца XVIII стагодзьдзя. У сюжэтах Остын часта дасьледвала залежнасьць жанчынаў ад шлюбу ў пошуках спрыяльнага сацыяльнага становішча і эканамічнай бясьпекі. Ейныя творы крытыкуюць сэнтымэнтальныя раманы другой паловы XVIII стагодзьдзя і зьяўляюцца часткай пераходу да літаратурнага рэалізму XIX стагодзьдзя[12]. Пісьменьніца ўдала выкарыстоўвае сатыру разам з рэалізмам, гумарам і камэнтарамі на сацыяльную тэму, што сталася чыньнікам ухваленьня з боку крытыкаў, літаратурных навукоўцаў і чытачоў[13].
Джэйн Остын | |
Jane Austen | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 16 сьнежня 1775(1775-12-16)[1][2][3][…] |
Памерла | 18 ліпеня 1817(1817-07-18)[6][3][7] (41 год) |
Пахаваная | |
Бацькі | Джордж Остын[d][2][9] Касандра Остын[d][9] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, навэлістка, навэлістка |
Гады творчасьці | з 1787 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | любоўны раман[d] і гатычная літаратура[d] |
Мова | ангельская мова[10][11] |
Дэбют | «Розум і пачуцьці», 1811 |
Подпіс | |
Ейная пасьмяротная рэпутацыя значна павялічылася ў 1833 годзе, калі ейныя раманы былі перавыдадзены ў сэрыі «Стандартныя раманы» Рычардам Бэнтлі, ілюстраваныя Фэрдынандам Пікерынгам і прададзеныя ў камплекце[13]. Яны паступова набылі шырэйшае прызнаньне і вялікую чытацкую папулярнасьць. У 1869 годзе, празь пяцьдзесят два гады пасьля сьмерці літаратаркі, публікацыя ейнага пляменьніка «Успаміны пра Джэйн Остын» пераканаўчай вэрсіі ейнае біяграфіі праліла сьвятло на жыцьцё і кар’еры пісьменьніцы.