Рачная дэльта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэ́льта — нізіна ў ніжнім цячэньні буйных рэк, якія ўпадаюць у мелкаводныя ўчасткі мора ці возера, утвораная рачнымі адкладаньнямі. Прарэзаная сеткаю рукавоў і пратокаў. Назва дэльты паходзіць ад пачатковай літары грэцкага альфабэту Δ (дэльта), па падабенству зь якой яна была дадзена ў старажытнасьці трохкутнай дэльце Ніла.