Мясцовае самакіраваньне
форма дзяржаўнага кіраваньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мясцо́вае самакірава́ньне — самастойнае вырашэньне справаў насельніцтвам мясцовасьці ўласнымі сродкамі паводле ўласных зацікаўленасьцяў і асаблівасьцяў разьвіцьця мясцовасьці.
Ажыцьцяўляецца непасрэдна жыхарамі і праз абраных прадстаўнікоў[1]. Прадугледжвае права і сапраўдную здольнасьць органаў мясцовага самакіраваньня вызначаць значную частку грамадзкіх справаў і кіраваць ёю ў рамках закону, пад сваю адказнасьць і ў зацікаўленасьцях мясцовага насельніцтва[2]. Шырокі распаўсюд атрымалі спосабы мясцовага самакіраваньня, заснаваныя на складаньні дачыненьняў з урадам краіны.