Нікасія
Сталіца Кіпру / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікасі́я (па-грэцку: Λευκωσία) — сталіца і найбуйнейшы горад Кіпру.
Нікасія | |||||
грэц. Λευκωσία | |||||
| |||||
Краіна: | Кіпр | ||||
Раён: | Нікасія | ||||
Плошча: | 51,06 км² | ||||
Вышыня: | 220 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 116 392 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2279,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 22 | ||||
Паштовы індэкс: | 1010–1107 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°10′21″ пн. ш. 33°21′54″ у. д. | ||||
Нікасія | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.nicosia.org.cy/ |
Горад таксама вядомы пад назваю Леўкасія і былі спробы ўжываць менавіта гэтую назву як афіцыйную, але яны не былі ўдалымі. Горад разьмешчаны недалёка ад цэнтру раўніны Мэсаарыя, на беразе ракі Пэдыеяс. Нікасія ёсьць сталіцай і месцам правядзеньня паседжаньняў ураду Рэспублікі Кіпр. Гэта самая паўднёва-ўсходняя сталіца дзяржаваў-чальцоў ЭЗ. Нікасія ёсьць гістарычным цэнтрам вострава з X стагодзьдзя. На сёньня горад падзелены на паўднёвую грэцка-кіпрыёцкую і паўночную турэцка-кіпрыёцкую часткі. Гэты падзел мае месца з 1963 году, пасьля міжэтнічнага гвалту, які прайшоў у горадзе. Нікасія ёсьць сталіцай таксама і непрызнанай турэцка-кіпраўскай дзяржавы.
На працягу многіх гадоў Нікасія зарэкамэндавала сябе як фінансавая сталіца вострава і адзін зь вядучых міжнародных дзелавых цэнтраў. Горад заняў у 2012 годзе 5 радок у сьпісе самых заможных гарадоў у сьвеце паводле пакупніцкай сілы[1].