Рыбы
група жывёлаў, якія жывуць у вадзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́бы (па-лацінску: Pisces) — надкляса водных жывёлаў, для якіх характэрнае жабравае дыханьне на ўсіх этапах постэмбрыянальнага разьвіцьця арганізму. Рыбы маюць нясталую тэмпэратуру цела, адно кола кровазвароту, дзьвюхкамэрнае сэрца, скура (як правіла) пакрытая лускай. Рыбы зьяўляюцца разьдзельнаполымі. Вядомыя з часоў дэвону[1]. Самымі раньнімі арганізмамі, якіх можна аднесьці да рыбаў, былі хордавыя зь мяккім целам, якія ўпершыню зьявіліся ў пэрыяд кембру. Не зважаючы на тое, што ў іх бракавала сапраўднага хрыбетніку, яны валодалі хордай, якая дазваляла ім быць больш спрытнымі, чым іх бесхрыбтовыя браты. Рыбы працягвалі разьвівацца ў эпоху палеазою, атрымаўшы шырокую разнастайнасьць. Шмат рыбаў палеазою атрымалі праз эвалюцыю зьнешні панцыр, які абараняў іх ад драпежнікаў. Першая рыба з сківіцамі зьявілася ў сылюрскі пэрыяд, пасьля чаго многія зь іх, як то акулы, сталі грознымі марскімі драпежнікамі, а ня проста здабычай суставаногіх. Большасьць рыбаў ёсьць эктатэрмічнымі, то бок халоднакроўнымі, што дазваляе тэмпэратуры іхняга цела зьмяняцца ў залежнасьці ад зьмены тэмпэратуры навакольнага асяродзьдзя, але некаторыя буйныя рыбы, як то белая акула і тунец, могуць мець больш высокую тэмпэратуру цела[2][3].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Рыбы (знак задыяку), Рыбы (сузор’е).
Рыбы | |
Макрапод (Macropodus opercularis) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Білятэральныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Рыбы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pisces | |
Рыбы маюць зносіны паміж сабой у падводных умовах з дапамогай акустычнай камунікацыі. Акустычная камунікацыя ўключае ў сябе перадачу акустычных сыгналаў ад адной асобіны да іншай. Такія зносіны паміж рыбамі часьцей за ўсё маюць месца ў кантэксце кармленьня, нападаў драпежнікаў і заляцаньняў[4]. Гукі, якія выпускаюць рыбы, могуць вар’іравацца ў залежнасьці ад віду жывёліны і раздражняльніка. Гукі могуць стварацца праз хуткія рухі касьцяной сыстэмы альбо праз маніпуляцыю адмысловымі ворганамі, як то плавальны пузыр[5].
Рыбы багата ў большасьці вадаёмаў сьвету. Іх можна сустрэць практычна ва ўсіх водных асяродзьдзях, як то ад высокіх горных патокаў струменяў да бездані і нават абісальных зонаў самых глыбокіх акіянаў, аднак, яшчэ ніводны від дагэтуль не зафіксаваны ў самых глыбокіх месцах плянэты. З 33,6 тысяч апісаных відаў рыба мае найбольшую разнастайнасьць відаў, чым любая іншая група хрыботовых жывёлаў[6].