Скарбны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скарбны, скарбнік — службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім у 15—18 стагодзьдзях. Памочнік падскарбія земскага (пасьля 1596 падскарбія вялікага літоўскага).
Скарбны меў рэзыдэнцыю ў Вільні ў замку, дзе захоўваў архіў і скарб ВКЛ. У Польшчы адпаведнікам скарбнага быў кусташ каронны.
Першы вядомы скарбны — Сенька, згадваецца ў 1452 годзе. Скарбныя былі таксама ў ваяводзтвах і паветах, вялі перапіску датычна фінансавых пытаньняў, складалі інвэнтары ўладаньняў, якія падлягалі абкладаньню падаткамі[1].
Скарбнымі вялікімі літоўскімі былі: