Староства (Вялікае Княства Літоўскае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Староства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная і гаспадарчая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стагодзьдзях, якую вялікі князь (кароль) даваў на часовае карыстаньне фэўдалам за службу[1].
З 1562 року ўладальнікі старостваў уносілі ў дзяржаўны скарб на ўтрыманьне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.
Пэрыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.