![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Fresh_ayran.jpg/640px-Fresh_ayran.jpg&w=640&q=50)
Айран
армянскі напой / From Wikipedia, the free encyclopedia
Айра́н (па-турэцку: Ayran, па-башкірску: Айран, па-баўгарску: Айрян, па-казаску: Айран, па-кыргыску: Айран, па-татарску: Әйрән, па-азэрбайджанску: Ayran, па-туркмэнску: aýran, па-ўзбэцку: Ayron, па-чуваску: Уйран) — кваснамалочны прадукт, выраблены шляхам мяшанага (малочнакіслага і сьпіртавога) браджэньня з выкарыстаньнем заквасачных мікраарганізмаў тэрмафільных малочнакіслых стрэптакокаў, баўгарскай малочнакіслай палачкі і дрожджаў з наступным даданьнем солі, вады або бязь іх.[1] Акрамя Турэччыны, дзе айран лічыцца нацыянальным напоем, яго можна сустрэць таксама ў Аўганістане, Армэніі (пад назвай тан), Азэрбайджане, на Балканах, у Казахстане, Кыргыстане, Лібане, Сырыі і на ўсім Каўказе.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Fresh_ayran.jpg/320px-Fresh_ayran.jpg)
Айран п’юць астуджаным і часта са смажаным мясам ці рысам,[2] асабліва ў летнія месяцы.[3]