Тым Бэрнэрз-Лі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Ты́маці Джон «Тым» Бэ́рнэрз-Лі́ (анг. Timothy John «Tim» Berners-Lee; нарадзіўся 8 чэрвеня 1955 году, Лёндан, Вялікабрытанія)[8] — брытанскі інжэнэр, кампутарны спэцыяліст і прафэсар МТІ, якога зьвязваюць са стварэньнем інтэрнэту, першыя прапановы па якім зьявіліся ў сакавіку 1989 году.[9] 25 сьнежня 1990 году з дапамогай Робэрта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыцьцявіў першае злучэньне HTTP-кліента з сэрвэрам праз Інтэрнэт.
Дырэктар Кансорцыюма Сусьветнага павуціньня (W3C; анг. World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага разьвіцьця Сеціва. Заснавальнік Фундацыі Сусьветнага павуціньня(en), старэйшы дасьледчык кампаніі і ганаровы кіраўнік-заснавальнік лябараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекту ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (CSAIL). Дырэктар Ініцыятывы па навуковым дасьледваньні сеціва (анг. The Web Science Research Initiative (WSRI)) і сябра дарадчай рады Цэнтру калектыўнага інтэлекту МТІ.[10] У красавіку 2009 году быў абраны сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.[11]