Флейта
музычны інструмэнт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фле́йта (па-нямецку: Flöte) — агульная назва для шэрагу інструмэнтаў з групы драўляных духавых. У адрозьненьне ад іншых духавых інструмэнтаў, у флейты гукі ўтвараюцца ў выніку расьсячэньня плыні паветра аб грань, замест выкарыстаньня язычка. Музыка, які грае на флейце, звычайна мянуецца флейтыстам. Флейтай звычайна называюць найбольш распаўсюджаную ў прафэсійнай музыцы разнавіднасьць флейтаў — папярочную флейту. Флейта зьяўляецца адным з самых старажытных музычных інструмэнтаў. Прабацькам флейты можна назваць звычайны сьвісток, які зьявіўся яшчэ ў старажытных народаў, і ў тыя часы быў хутчэй не музычным інструмэнтам, а цацкай альбо прыстасаваньнем для выкананьня рэлігійных магічных абрадаў, як напрыклад, у індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, якія выгатаўлялі сьвісткі з гліны, косткаў і дрэва.
Першыя флейта былі выраблены 35—40 тысячаў гадоў да н. э. і знойдзены ў рэгіёне Швабская Альба ў Нямеччыне. Гэтыя флейты паказваюць, што распрацаваная музычная традыцыя існавала з самага раньняга пэрыяду прысутнасьці сучаснага чалавека ў Эўропе[1].