Фулгэм (футбольны клюб)
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Фу́лгэм» ці «Фу́лэм» (па-ангельску: Fulham F.C.) — ангельскі футбольны клюб зь Лёндану. Названы па імені лёнданскага раёну Фулэм, які месьціцца ў паўднёва-захадняй частцы Лёндану. Клюб быў заснаваны ў 1879 годзе й, такім чынам, зьяўляецца адным з самых старэйшых клюбаў Лёндану. Асноўнымі супернікамі клюба зьўляюцца іншыя клюбы з заходняга Лёндану, як то «Чэлсі», «Кўінз Парк Рэйнджарз» і «Брэнтфард». Традыцыйна маюць чорныя й белыя колеры.
Фулгэм | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Fulham Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1879 | |||||
Горад | Лёндан, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Крэйвэн Катэдж Умяшчальнасьць: 25 700 | |||||
Прэзыдэнт | Шагід Хан[d] | |||||
Кіраўнік | Шагід Хан[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 10 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fulhamfc.com (анг.) |
Клюб правёў больш за 20 сэзонаў у найвышэйшым дывізіёне ангельскага футболу, большасьць зь якіх прыпадае на 1960-я й 2000-я гады. Апошнія посьпехі зьвязаны з старшынём клюбу Магамэдам аль-Фаедам, пасьля таго, як клюб падняўся з чацьвертага дывізіёну ў 1990-х гадох. «Фулгэм» ніколі не перамагаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах, але ўдзельнічаў у двух фіналах. У 1975 годзе клюб аспрэчваў перамогу ў фінале Кубка Ангельшчыны адзіны раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы паразу зь лікам 2:0 ад «Ўэст Гэм Юнайтэд». У 2010 годзе «Фулгэм» дасягнуў фіналу Лігі Эўропы, але там атрымаў паразу ад гішпанскага клюбу «Атлетыка» з Мадрыду зь лікам 2:1 у дадатковы час[1].
За клюб у розныя часы выступалі вядомыя гульцы, як то Джоні Гэйнз, Джордж Коэн, Бобі Робсан, Родні Марш і Алан Малеры. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Крэйвэн Катэдж», які месьціцца на беразе ракі Тэмзы. Пляцоўка зьяўляецца хатняй арэнай клюбу з 1896 году. Трэніравальная база клюбу знаходзіцца побач з Матспурскім паркам, дзе таксама месьціцца й клюбная акадэмія.