![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Hot_metalwork.jpg/640px-Hot_metalwork.jpg&w=640&q=50)
Цеплавая энэргія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цеплава́я энэ́ргія — форма энэргіі, зьвязаная з рухам атамаў, малекул або іншых часьцінак, зь якіх складаецца цела. Па сутнасьці цеплавая энэргія — гэта энэргія мэханічных ваганьняў структурных элемэнтаў рэчыва (будзь то атамы, малекулы або зараджаныя часьцінкі). Цеплавая энэргія цела таксама завецца нутранай энэргіяй.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Hot_metalwork.jpg/640px-Hot_metalwork.jpg)
Цеплавая энэргія можа вылучацца дзякуючы хімічным рэакцыям (гарэньне), ядзерным рэакцыям (ядзерны сынтэз), мэханічным узаемадзеяньням (церце). Цеплыня можа перадавацца паміж целамі з дапамогай цеплаправоднасьці, канвэкцыі або выпраменьваньня.