Шатляндзкая мова (кельцкая)
мова кельцкай групы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шатля́ндзкая мова (саманазва: Gàidhlig, [ˈkaːlikʲ], часам вядомая як гэ́льская або гэ́льская шатля́ндзкая) — мова гайдэльскае падгрупы астраўной групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў[2], у асноўным распаўсюджаная ў Шатляндыі і ў некаторай ступені — таксама ў пэўных усходніх рэгіёнах Канады сярод шатляндзкае супольнасьці. Разам з блізкароднаснымі ірляндзкай і мэнскай мовамі паходзіць ад старажытнаірляндзкае мовы, якая, у сваю чаргу, паходзіць ад архаічнаірляндзкае мовы (таксама вядомая як агамічная ірляндзкая, прымітыўная ірляндзкая).
- Запыт «Шатляндзкая мова» перанакіроўваецца сюды. Пра аднайменную мову Шатляндыі германскай галіны глядзіце артыкул «Шатляндзкая мова (германская)».
Шатляндзкая мова | |
Gàidhlig | |
Ужываецца ў | Вялікабрытаніі, Канадзе |
---|---|
Рэгіён | Шатляндыя, востраў Кейп-Брэтан, Новая Шатляндыя, Глэнгары |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Шатляндыі |
Дапаможная мова ў | Канадзе |
Рэгулюецца | Радай гэльскае мовы |
Статус: | 2 Правінцыйны[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і Gaelic alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | gd |
ISO 639-2(Б) | gla |
ISO 639-2(Т) | gla |
ISO 639-3 | gla |
Перапіс насельніцтва Вялікабрытаніі 2011 году засьведчыў, што на шатляндзкай гэльскай мове здольныя размаўляць 57 375 чалавекі, што складае 1,1% ад насельніцтва Шатляндыі, старэйшага за 3 гады[3]. Вынікі перапісу адлюстроўваюць скарачэньне носьбітаў мовы прыкладна на 1 275 чалавек у параўнаньні з 2001 годам, аднак у сучасным шатляндзкім грамадзтве прыкладаюцца намаганьні па адраджэньні мовы й прасочваецца рост колькасьці маладых носьбітаў гэльскай шатляндзкай мовы. У Шатляндыі мова распаўсюджаная ў асноўным на паўночным захадзе краіны, г.зв. Гайлэндзе (літ. «высакагор’е»). Найбольш трывалыя пазыцыі мова мае на Зьнешніх Гебрыдзкіх астравох — невялікім архіпэлягу на паўночны захад ад Гайлэнду. Па-за межамі Шатляндыі найпрыкметны арэал распаўсюджаньня мова мае на ўсходзе Канады, а менавіта на востраве Кейп-Брэтан, у акрузе Глэнгары (Антарыё) ды ізаляваных раёнах правінцыі Новая Шатляндыя, у меншай ступені — у іншых рэгіёнах краіны. У Канадзе пражывае прыкладна 1 500 носьбітаў гэльскай шатляндзкай мовы (пераважна ў Новай Шатляндыі), зь іх для блізу 350 чалавек мова ёсьць роднай[4][5].
Гэльская шатляндзкая мова ня мае афіцыйнага статусу ў Эўрапейскім Зьвязе і Вялікабрытаніі. Тым ня менш мова мае абарону паводле ратыфікаванай Вялікабрытаніяй Эўрапейскай Хартыі рэгіянальных моваў[6]. Апрача гэтага, з 2005 году мова мае афіцыйнае прызнаньне ў Шатляндыі згодна з Актам гэльскае шатляндзкае мовы і афіцыйны орган па разьвіцьці мовы — Раду па гэльскай мове (Bòrd na Gàidhlig)[7].