Электрамагнітнае поле
фізычнае поле, утворанае электрычна зараджанымі целамі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрамагні́тнае по́ле — поле, якое ствараецца электрычнымі зарадамі і прыводзіць да электрамагнітнага ўзаемадзеяньня гэтых зарадаў з зарадамі, якія ў гэтым полі знаходзяцца.
Quick Facts Электрастатыка, Магнітастатыка ...
Клясычная электрадынаміка | ||||||||
Электрычнасьць · Магнэтызм
| ||||||||
|
Close
Электрамагнітнае поле складаецца з электрычнага і магнітнага палёў. Разьбіцьцё на электрычнае і магнітнае палі зьяўляецца ўмоўным і залежыць ад сыстэмы адліку, у якой ажыцьцяўляецца.
Электрамагнітнае поле (і ягоная эвалюцыя ў часе) у клясычным набліжэньні апісваецца раўнаньнямі Макўэла.
Квантавыя ўласьцівасьці электрамагнітнага поля апісваюцца квантавай электрадынамікай.