Італія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Італія ўдзельнічала ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1956 па 1997 год. Італія — адна з сямі краін, якія ўдзельнічалі ў самым першым конкурсе (1956 года). У 1980-я і 1990-я гады некалькі разоў не ўдзельнічала ў конкурсе. А з 1998 года ўвогуле прыпыніла ўдзел на 13 гадоў, і павярнулася на конкурс толькі ў 2011 годзе. Разам з Вялікабрытаніяй, Германіяй, Іспаніяй і Францыяй з’яўляецца краінай «Вялікай пяцёркі», што дазваляе ёй удзельнічаць у фінале конкурса, мінуючы паўфіналы.
Італія | |
---|---|
Вяшчальнік | RAI |
Адбор | Нацыянальны
1956–1966
1972 1997 2011–2013 2015–2020 Унутраны
1967–1971
1973–1980 1983–1985 1987–1993 2014 |
Удзелы | |
Удзелы | 47 |
Першы выступ | 1956 |
Лепшы вынік | 1 (1964, 1990, 2021) |
Горшы вынік | 21 (2014) |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Краіна тройчы перамагала на конкурсе (у 1964, 1990 і 2021 гадах), і два разы праводзіла конкурс (у 1965 і 1991 гадах). Горшым рэзультатам краіны стала 21 месца, на конкурсе 2014 года.
Першую перамогу Італіі прынесла Джыльёла Чынквэцці, на конкурсе 1964 года, якая выконвала песню «Non ho l'étà». Другой пераможнай песняй стала «Insieme: 1992», якую выконваў Тото Кутуньё, у 1990 годзе. У 2021 годзе рок-гурт «Måneskin» перамог з песняй «Zitti e buoni».
За 47 гадоў удзелу Італія атрымала ў фінале 3245 балаў.