Конкурс песні Еўрабачанне 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 2014 (англ.: Eurovision Song Contest 2014; фр.: Concours Eurovision de la chanson 2014; дацк.: Det Europæiske Melodi Grand Prix 2014) — 59-ы конкурс песні «Еўрабачанне», які прайшоў у Даніі з 6 па 10 мая 2014 года. Данія стала краінай-пераможцай папярэдняга конкурсу «Еўрабачанне 2013», які праходзіў у Мальмё (Швецыя), дзе песняй-пераможцай стала «Only Teardrops» у выкананні спявачкі Эмілі дэ Форэст.
Конкурс песні Еўрабачанне 2014 | |
---|---|
Дата | |
1-ы паўфінал | 6 мая 2014 |
2-і паўфінал | 8 мая 2014 |
Фінал | 10 мая 2014 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Данія , Капенгаген, Залы «B&W»[1] |
Вядучы(я) | Мікалай Копель, Пілоу Асбек, Лісэ Ронэ |
Супервайзер | Ён Ола Санд |
Тэлеканал гаспадароў | DR |
Інтэрвал-акт | 2-і паўфінал: Джэсіка Маўбай[2] Фінал: «Rainmaker» (у выкананні Эмілі дэ Форэст і 26 фіналістаў)[3] |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 37 |
Вяртанне | Польшча Партугалія |
Адмовіліся ад удзелу | Балгарыя Кіпр Сербія Харватыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням, якія набралі больш за ўсё балаў падчас галасвання тэлегледачоў і журы (50/50) |
Пераможная песня | «Rise Like a Phoenix» (Аўстрыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2013 2015► |
Пераможцам конкурсу стала прадстаўніца з Аўстрыі пад сцэнічным імем Канчыта Вурст. Конкурс вялі трое вядучых — Лісэ Ронэ, Мікалай Копель і Пілоу Асбек. Упершыню ў гісторыі конкурсу трыо вядучых складалася з двух мужчын і адной жанчыны.[4] Гэта быў трэці раз, калі Данія прымала ў сябе конкурс, у апошні раз гэта здаралася ў 2001 годзе.
Трыццаць сем краін пацвердзілі свой удзел у конкурсе. 10 мая 2013 года падчас прэс-канферэнцыі арганізатараў у Мальмё, выканаўчы кіраўнік, Ён Ула Сан, адзначыў, што ён спадзяецца на вяртанне краін, якія не ўдзельнічалі ў конкурсе 2013 года, і што Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) быў у абмеркаваннях з гэтымі краінамі ў дачыненні да іх патэнцыйнай даходнасці.[5] Паўфіналы былі прызначаны на 6 і 8 мая 2014 года, а фінал прайшоў вечарам 10 мая 2014 года,[6] нягледзячы на тое, што першапачаткова правядзенне конкурсу было запланавана на тыдзень пазней.[7][8] Прычынай таго, што конкурс быў перанесены наперад на тыдзень, з'яўляецца зручнасць для гарадоў-кандыдатаў.[6]
Капенгаген, Хернінг, Хорсенс, Фрэдэрысія і Ольбарг сталі пяццю гарадамі, якія падалі свае заяўкі на правядзенне конкурсу.[9][10][11][12] Конкурс вяла дацкая нацыянальная тэлекампанія «DR», якую прызначыў Перніле Горба ў якасці выканаўчага прадзюсара для конкурсу 2014 года.[13] У конкурсе 2014 можна таксама было ўбачыць вяртанне Валянціны Манеты, якая прадстаўляла Сан-Марына трэці год запар.[14] Партугалія ў 2014 годзе прыняла рашэнне вярнуцца на конкурс пасля перапынку ў 2013 годзе.[15] Польшча таксама абвясціла аб сваім вяртанні пасля перапынку ў два гады.[16]
Члены дацкай каралеўскай сям'і, кронпрынц Фрэдэрык і яго жонка, кронпрынцэса Мэры прысутнічалі на фінале ў якасці гасцей .[17][18]
Чарнагорыя і Сан-Марына ў першы раз выйшлі ў фінал конкурсу з часу іх дэбюту ў 2007 і 2008 гадах адпаведна.