Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы
дзяржаўнае ўтварэнне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы (рум.: Principatele Unite ale Valahiei şi Moldovei) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое ўзнікла ў 1859 годзе пасля аб’яднання Дунайскіх княстваў. Утварылася пасля каранацыі Александру Іаана Кузы ў Малдаўскім княстве і Валахіі. З’яўлялася васальнай дзяржавай Асманскай імперыі.
Хуткія факты Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы, Сталіца ...
Васалітэт Асманскай імперыі (да 1878); Незалежнае княства (з 1878) | |||||
Аб’яднанае княства Валахіі і Малдовы | |||||
---|---|---|---|---|---|
Principatele Unite ale Valahiei şi Moldovei Принчипателе Уните але Валахіей ши Молдовей | |||||
|
|||||
|
|||||
24 студзеня 1859 — 14 сакавіка 1881
|
|||||
Сталіца | |||||
Афіцыйная мова | румынская | ||||
Рэлігія | праваслаўе | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Падчас Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў дзяржава абвясціла незалежнасць і была прызнана ў 1878 годзе. У 1881 годзе пасля абвяшчэння Караля I каралём на тэрыторыі дзяржавы ўзнікла Каралеўства Румынія.