Баба-Яга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́ба-Яга́, Ба́ба-Юга́[1], Ягіня — у славянскай міфалогіі і фальклоры злая чараўніца, гаспадыня ўсіх ведзьмаў.
Яна страшная, чорная, старая, раскудлачаная. Жыве ў хатцы на курыных ножках. Ездзіць у ступе, кульбаю ці таўкачом паганяе і замятае след памялом. Як і іншыя падуладныя ёй ведзьмы, яна лётае таксама на мятле, качарзе, лапаце, граблях, мыліцы.
Паводле павер’яў беларусаў, Баба-Яга — касцяная нага і падначаленыя ёй ведзьмы харчуюцца душамі людзей, ад чаго і робяцца паветранымі, лёгкімі, як душы.