Беларусы
славянскі народ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́сы — усходнеславянскі народ. Агульная колькасць у свеце — каля 9 млн чалавек (2021). Асноўнае насельніцтва Рэспублікі Беларусь, дзе налічваюць 7 990,7 тыс чалавек і складаюць 84,9 % жыхароў дзяржавы (паводле перапісу ад 2019 года). Жывуць таксама ў значнай колькасці ў Расіі, Украіне, Латвіі, Літве, Польшчы, ЗША, Казахстане і інш. Карыстаюцца беларускай мовай, якая адносіцца да ўсходняй падгрупы славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сучасная беларуская літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гадоў на аснове гаворак у шырокім наваколлі горада Мінска (па сучаснай класіфікацыі — мінская гаворка[11] сярэднебеларускай групы гаворак беларускай мовы). Алфавіт літаратурнай мовы на аснове кірыліцы. У цяперашні час шырока распаўсюджаны беларуска-рускі білінгвізм з дамінаваннем рускай мовы. Веруючыя беларусы пераважна праваслаўныя; ёсць значная колькасць каталікоў[12] і невялікая колькасць пратэстантаў[13].
Беларусы | |
---|---|
Саманазва | беларусы |
Усяго: каля 9 млн (2021): | |
Беларусь: 7 990 519 (перапіс 2019 года):[1]
Расія: 208 046 (перапіс 2021 года)[2] Украіна: 275 763 (перапіс 2001 года)[3] Латвія: 68 174 (перапіс 2011 года)[4] Казахстан: 62 694 (2012 года)[5] Польшча: 47 000 (перапіс 2011 г.)[6] Літва: 35 900 (ацэнка 2010 г.)[7] Германія: 21 151 (перапіс 2015 г.)[9] Узбекістан: 18 500 (ацэнка 2021 г.)[10] |
|
Этнічныя мовы | беларуская |
Іншыя папулярныя мовы зносін | руская |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | хрысціянства (праваслаўе, каталіцтва (лацінскага і візантыйскага абрадаў), пратэстанцтва) |
Расавы тып | еўрапеоідная раса |
Геаграфічна-моўная група | усходнія славяне |
Блізкія этнасы | украінцы, рускія, палякі, іншыя славяне і некаторыя балты (генетычна) |
Этна-моўная супольнасць | славяне |