Бялкоўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бялко́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бялкоўшчына.
Бялкоўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смаргонскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Бялкоўшчына |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 25 чэрвеня 2008 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Слабененскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Слабены. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бялкоўшчына, сельсавет перайменаваны ў Бялкоўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Велікамыскага сельсавета[2], 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Стрыпунскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Гінкаўшчына, Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі і Ябравічы)[3], 19 красавіка 1973 года — частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (вёска Васілевічы)[4]. 15 мая 1978 года ў склад адноўленага Кушлянскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Ябравічы і хутар Гінкаўшчына)[5]. 20 чэрвеня 1988 года ў склад горада Смаргонь уключана вёска Садовая[6]. 20 лістапада 1989 года ў склад Залескага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Алешышкі, Базары, Вялікая Мыса, Камунарка, Мігулі, Міхнічы і Мыксы)[7]. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каранёўскага сельсавета[8].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені і Хвецавічы.