Вілейская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віле́йская во́бласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, утвораная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 года, пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у лістападзе 1939 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вілейка. Першапачаткова ўключала 7 паветаў.
Хуткія факты Вілейская вобласць, Краіна ...
Вілейская вобласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Вілейка |
Дата ўтварэння | 4 снежня 1939 |
Дата скасавання | 20 верасня 1944 |
Плошча | 14,5 тыс. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У 1940 годзе Вілейская вобласць складалася з 22 раёнаў:
- Астравецкі раён
- Ашмянскі раён
- Браслаўскі раён
- Відзскі раён
- Гадуцішскі раён
- Глыбоцкі раён
- Дзісенскі раён
- Докшыцкі раён
- Дунілавіцкі раён
- Ільянскі раён
- Крывіцкі раён
- Куранецкі раён
- Маладзечанскі раён
- Мёрскі раён
- Мядзельскі раён
- Пастаўскі раён
- Пліскі раён
- Радашковіцкі раён
- Смаргонскі раён
- Свянцянскі раён
- Свірскі раён
- Шаркаўшчынскі раён
20 верасня 1944 года вобласць была перайменаваная ў Маладзечанскую вобласць, адміністрацыйны цэнтр вобласці быў перанесены ў Маладзечна.