Веганства
філасофія, якая адмаўляецца ад выкарыстання жывёл / From Wikipedia, the free encyclopedia
Веганства, або веганізм (англ.: veganism) — найбольш строгая форма вегетарыянства, якая максімальна выключае ўжыванне прадуктаў, звязаных з эксплуатацыяй і забойствам жывёл. Веганы — строгія вегетарыянцы, якія выступаюць супраць эксплуатацыі жывёл і выключаюць са свайго рацыёну ўсе прадукты жывёльнага паходжання, уключаючы мяса, рыбу, яйкі, малако (акрамя груднога малака), малочныя прадукты жывёльнага паходжання і мёд. Веганы не карыстаюцца вырабамі з футра, скуры, шоўку, шэрсці, часта выступаюць супраць вівісекцыі і выкарыстання жывёл у забаўляльнай індустрыі.[1] У веганскай дыеце ёсць асобныя падтыпы — фруктарыянства і веганскае сыраядзенне.
На думку ідэолага і папулярызатара веганства Дональда Уотсана, адна з асноўных прычын веганства — этычная.[2] Таксама лічаць, што філасофія веганства складаецца і з экалагічных прычын. Веганы лічаць, што ўжыванне мяса ці любых мясных прадуктаў у доўгатэрміновай перспектыве не з’яўляецца ўстойлівай і спачувальнай практыкай.