Малако
пажыўная вадкасць, якая выпрацоўваецца малочнымі залозамі самак сысуноў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малако́ — сакрэт малочных залоз млекакормячых. Яно з’яўляецца адзіным харчовым прадуктам, які забяспечвае малады арганізм усімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі. Для чалавека малако — гэта каштоўны прадукт харчавання.
Хуткія факты Малако, Колер ...
Малако | |
---|---|
Колер | белы колер |
Вугляродны след | 1,3 kilogram of carbon dioxide equivalent per kilogram[1] |
Прадукуецца | малочныя залозы |
Натуральны прадукт выраблены з | сысуны |
Код WordLift | data.thenextweb.com/tnw/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Утварэнне малака звычайна звязана з актам родаў. Малако прызначана прыродай для кармлення дзіцянят. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека некаторыя млекакормячыя жывёлы вырабляюць малака нашмат больш, чым ім патрэбна, каб выкарміць нашчадкаў. Лішкі малака людзі выкарыстоўваюць, папаўняючы свае харчовыя рэсурсы.