Заходнія Румынскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заходнія Румынскія горы, Апусені (рум.: Munţii Apuseni) — частка горнай сістэмы Карпат на захадзе Румыніі.
Хуткія факты Заходнія Румынскія горы, Краіна ...
Заходнія Румынскія горы | |
---|---|
Краіна | |
Найвышэйшы пункт | 1848 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Абмежаваны на захадзе Сярэднедунайскай раўнінай, на поўначы — далінай р. Самеш, на ўсходзе — Трансільванскім плато, на поўдні — далінай р. Мурэш. Вылучаюць цэнтральны платопадобны горны масіў Біхар (выш. да 1848 м), вапняковыя горы Траскэў (да 1370 м) і Металіч (да 1438 м), на захадзе хрыбты Кодру (1112 м), Зэранд і Пэдура-Краюлуй (ніжэй за 1000 м), на поўначы — хрыбты Месеш, Плапіш і Фэджэт. Складзены з гранітаў, крышталічных сланцаў, вапнякоў і вулканічных парод. Вядомы радовішчы каляровых металаў (золата, серабро, поліметалы, ртуць), вядзецца здабыча мармуру, андэзіту, вапняку. Характэрны букавыя, дубовыя і хваёвыя лясы, лугі.