Новая Іспанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцэ-каралеўства Новая Іспанія (ісп.: Virreinato de Nueva España) — іспанская калонія ў Паўночнай Амерыцы, якая існавала ў 1535—1821 гг. У яе склад уваходзілі тэрыторыі сучаснай Мексікі, паўднёва-заходніх штатаў ЗША (а таксама Фларыды), Гватэмалы, Беліза, Нікарагуа, Сальвадора, Коста-Рыкі, Кубы. Акрамя таго, у падначаленні Новай Іспаніі былі Філіпіны і розныя астравы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры. Сталіца размяшчалася ў Мехіка. У 1821 годзе ў выніку паражэння ў Вайне за незалежнасць Мексікі Іспанія страціла ўсе паўночнаамерыканскія землі, на якіх утварыліся новыя незалежныя дзяржавы. Куба і Філіпіны сталі кіравацца непасрэдна з Іспаніі — аж да 1898 года, калі па выніках вайны са ЗША яны былі таксама страчаны метраполіяй.
Хуткія факты Новая Іспанія, Сталіца ...
Віцэ-каралеўства Іспанскай імперыі | |||||
Новая Іспанія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Virreinato de Nueva España | |||||
|
|||||
Гімн: гімн Іспаніі | |||||
|
|||||
Сталіца | Мехіка | ||||
Мова(ы) | Іспанская | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Рэлігія | Каталіцтва, традыцыйныя індзейскія вераванні | ||||
Грашовая адзінка | Песа | ||||
Плошча | 7.657.300 км² | ||||
Насельніцтва |
20 млн. (1519) 5,5 млн (1810) |
||||
Форма кіравання | Абсалютная манархія | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Кароль | |||||
• 1535-1556 | Карл V і Хуана I Вар’ятка | ||||
• 1813-1821 | Фердынанд VII | ||||
Віцэ-кароль | |||||
• 1535-1550 | Антоніа дэ Мендоса | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць