Нью-Дэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нью-Дэлі (хіндзі: नई दिल्ली, англ.: New Delhi), горад у Індыі, сталіца краіны. У Нью-Дэлі размяшчаецца федэральны ўрад Індыі і ўрад Нацыянальнай сталічнай тэрыторыі Дэлі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Сталічны горад
Нью-Дэлі
नई दिल्ली
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад заснаваны 15 снежня 1911 як адна з дзевяці частак Дэлі. Планіроўку горада выканалі вядучыя брытанскія архітэктары пачатку 20 стагоддзя Эдвін Лачанс і Герберт Бэйкер. Урачыста адкрыты 13 лютага 1931 віцэ-каралём Індыі. Горад вядомы сваімі шырокімі добра азелененымі бульварамі і шматлікімі архітэктурнымі помнікамі.
Плошча горада 42,7 км². Насельніцтва 0,3 млн. чалавек, у агламерацыі 13,8 млн. чал.