Позняя Цзінь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Позняя Цзінь (маньчжурскі.: Aisin gurun; кіт. трад. 后金, спр. 後金, піньінь Hòu Jīn) — чжурчжэньская (маньчжурская) дзяржава роду Айсінь Гёро, якая існавала на тэрыторыі ўнутранай Маньчжурыі ў 1616—1636. Заснавана аб’яднальнікам чжурчжэньских плямёнаў, ханам Нурхацы. Названая ў гонар першай чжурчжэньскай дзяржавы сярэднявечча — дынастыі Цзінь. Сталіца размяшчалася ў горадзе Сінцзін, а з 1621 года — у горадзе Мукдэн. Вяла вайну з кітайскай дынастыяй Мін. У 1636 годзе пры кіраванні другога хана Хуан Тайцзы (укр.) (бел. была перайменавана ў дынастыю Цын. Насельніцтва «чжурчжэні» сталі называцца «маньчжурамі». Іншыя назвы — Цзінскае ханства (кіт.: 后金汗国), Чжурчжэньская дзяржава (кіт.: 女真国), Вялікая Маньчжурская дзяржава (кіт.: 大满洲国).