Порт-Матарын
горад на востраве Радрыгес, Маўрыкій / From Wikipedia, the free encyclopedia
Порт-Матарын (англ.: і фр.: Port Mathurin) — горад, адміністрацыйны цэнтр вострава Радрыгес у дзяржаве Маўрыкій. Насельніцтва (2008 г.) — 5 929 чал.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||
Закрыць
Порт-Матарын месціцца ў адзінай бухце на востраве Радрыгес, прыдатнай для заходу вялікіх суднаў. Быў заснаваны ў XVIII ст. французскімі каланістамі з вострава Маўрыкій. Атрымаў сваю назву ад імя аднаго з першых перасяленцаў Мацьюрэна Брэньі.
З 2001 г. у Порт-Матарыне знаходзіцца Рэгіянальны Сход вострава Радрыгес.
Асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства, гандаль, абслугоўванне марскога транспарту і турыстаў. У Порт-Матарыне працуе марскі порт.