From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́дна[3] — па вызначэнні ваенна-марскога слоўніка[4], плаўсродак, якае выкарыстоўваецца ў якасці транспартнага сродку. Такім чынам, плывучыя прычалы, пантоны і г. д. да суднаў не адносяцца.
Судна | |
---|---|
| |
Прывад | Вясло, ветразь, паравая машына, турбіна, атамны рэактар |
Перыяд | З 13000 да н.э.[1] |
Скорасць | Найбольшая: 300 вузлоў (555 км/г)[2] |
Вобласць ужывання | Грамадскі транспарт, грузаперавозкі, Спорт, Забавы, Навуковыя даследаванні |
Інфраструктура | Сусветны акіян, рэкі, азёры |
Увогуле пад тэрмінам судна маецца на ўвазе любы транспартны сродак для перавозкі пасажыраў ці грузаў праз адну з традыцыйна не прыстасаваных для чалавека прастор — гэта значыць любую, акрамя наземнай[5].
Непасрэдна ў рух судна прыводзіцца рухавіком, у якасці якога выкарыстоўваецца буксірны канец, вясло, вяслярнае кола, ветразь, шруба (пагружаная ў ваду ці паветраная) ці рэактыўны струмень (не вады). Рухавік (для самаходных суднаў) прыводзіцца ў дзеянне рухавіком, які пераўтварае патэнцыйную энергію працоўнага рэчыва (каларыйная ежа, вугаль, прадукты перапрацоўкі нафты, сціснутае паветра, ядзернае паліва) і хімічная энергія акумулятараў, у механічную энергію руху, у ролі якога выкарыстоўваецца крыніца мускульнай сілы, рухавік унутранага згарання (Дызелі ці Ота), электраматор, паравая машына, турбіна або рэактыўны рухавік.
Паводле МППСС[6] (Міжнародныя правілы папярэджання сутыкненняў суднаў у моры), правіла 3а[7]: слова «судна» азначае ўсе віды плывучых сродкаў, уключаючы неводазмяшчальныя судны (напрыклад, на судна на паветранай падушцы, экраналёты і г. д.) і гідрасамалёты, якія выкарыстоўваюцца ці могуць быць скарыстанымі ў якасці сродкаў перамяшчэння па вадзе
Тэрмін карабель блізкі па значэнні да паняцця судна, але не раўназначны яму. Судна — шырэйшае паняцце. Так, вяслярную лодку, водны веласіпед ці дошку для сёрфінгу нельга назваць караблём, аднак яны з’яўляюцца суднамі. Караблямі звычайна завуцца толькі досыць вялікія судны ваеннага прызначэння ці парусныя судны з вызначаным відам абсталявання. Караблямі прынята лічыць усе судны, якія нясуць на сабе ваенна-марскі сцяг, незалежна ад іх памеру. Прыклад: караблі (у тым ліку маніторы) Дняпроўскай, Дунайскай, Амурскай і Пінскай ваенных флатылій. Акрамя ўнікальнай уласнай назвы, караблі, як правіла, маюць дзяржава сцяга, порт прыпіскі і класіфікацыйнае таварыства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.