Пітэр Фальк
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фальк.
Пітэр Майкл Фальк (англ.: Peter Michael Falk; 16 верасня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011) — амерыканскі акцёр, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесерыяле. Акрамя таго, Пітэр з’яўляўся ў такіх фільмах, як «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» і «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры з іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глобус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой спіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку[5].
Хуткія факты Пітэр Фальк, Імя пры нараджэнні ...
Пітэр Фальк | |
---|---|
Peter Falk | |
Імя пры нараджэнні | Пітэр Майкл Фальк |
Дата нараджэння | 16 верасня 1927(1927-09-16)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 2011(2011-06-23)[4][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Жонка | Шэра Данезэ[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1959—2008 |
Узнагароды |
«Залаты глобус» (1973), «Эмі» (1972, 1975, 1990) |
IMDb | ID 0000393 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць