From Wikipedia, the free encyclopedia
Пітэр Майкл Фальк (англ.: Peter Michael Falk; 16 верасня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011) — амерыканскі акцёр, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесерыяле. Акрамя таго, Пітэр з’яўляўся ў такіх фільмах, як «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» і «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры з іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глобус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой спіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку[5].
Пітэр Фальк | |
---|---|
Peter Falk | |
Імя пры нараджэнні | Пітэр Майкл Фальк |
Дата нараджэння | 16 верасня 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 2011[4][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Жонка | Шэра Данезэ[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1959—2008 |
Узнагароды |
«Залаты глобус» (1973), «Эмі» (1972, 1975, 1990) |
IMDb | 0000393 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пітэр Фальк нарадзіўся 16 верасня 1927 года ў Нью-Ёрку ў сям’і ўладальніка галантарэйнай крамы і крамы адзення Майкла Пітэра Фалька і яго жонкі Мадлен (у дзявоцтве — Хокхаўз), якая працавала бухгалтарам[6]. Паходжаннем бацькі будучага акцёра былі венгерскімі, чэшскімі, расійскімі і польскімі яўрэямі[7].
У трохгадовым узросце правае вока Фалька было хірургічна выдалена з-за выяўленай у яго хваробы рэтынабластомы. Рэшту жыцця ён насіў шкляное вока[8]. Не зважаючы на гэта, яшчэ з дзяцінства Пітэр часцяком удзельнічаў у спаборніцтвах па камандных відах спорту, як бейсбол ці баскетбол.
Першае з’яўленне Фалька на сцэне адбылося ў 12 гадоў, калі ён прыняў удзел у спектаклі «Піраты Пензанса», які ставіўся ў знакамітым летнім лагеры «Camp High Point», размешчаным у прадмесці Нью-Ёрка. Адным з настаўнікаў Фалька ў лагеры быў Рос Марцін, з якім пазней яны здымаліся ў «Вялікіх гонках» і адным з эпізодаў серыяла «Каломба».
Навучаўся Пітэр у Вышэйшай школе Осінінгу, размешчанай у наваколлі Нью-Ёрка, дзе быў «прэзідэнтам» аднаго са старэйшых класаў. Пасля заканчэння школы ў 1945 годзе ён паступіў у каледж Гамільтан. Яшчэ да заканчэння Другой сусветнай вайны Фальк паспрабаваў уступіць ва Узброеныя сілы ЗША, але яму адмовілі з-за шклянога вока. Ён быў залічаны ў шэрагі Ваенна-марскога флоту ЗША, дзе служыў памочнікам кухара і прыбіральшчыкам. Пасля Фальк падарожнічаў па Еўропе і нават 6 месяцаў працаваў на чыгунцы ў Югаславіі[9].
Пасля вяртання дахаты Пітэр навучаўся ў Сіракузскім універсітэце ў Нью-Ёрку на эканамічным аддзяленні, аднак ён быў не ўпэўнены ў тым, што жадае рабіць далей. Пасля ўніверсітэта працаваў адміністратарам і клеркам, а праз нейкі час запісаўся ў тэатр. З 1958 пачаў рэгулярна з’яўляцца ў кіно і на тэлебачанні, зняўшыся ў фільмах «Карпарацыя забойства» «Жменя цудаў», «Вялікія гонкі», «Гэты вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі свет». Але самай знакамітай для Пітэра Фалька стала роля лейтэнанта лос-анджэлескай паліцыі Каломба ў серыяле «Каломба», які з-за сваёй папулярнасці доўжыўся 19 гадоў.
Акцёр памёр у чацвер увечары 23 чэрвеня 2011 года ў Беверлі-Хілз. Паведамлялася, што Пітэр Фальк пакутаваў на хваробу Альцгеймера і дэменцыю[10][11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.