Тувінская Народная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Туві́нская Народная Рэспу́бліка (тув.: Тыва Арат Республик, тагачасным правапісам — Tьвa Arat Respuвlik) — часткова прызнанае дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала ў перыяд з 1921 па 1944 гады на тэрыторыі былога г.зв. Уранхайскага края, што ў перыяд з 1912 па 1921 гады з’яўляўся пратэктаратам Расіі, а да гэтага ўяўляў сабой частку імперыі Цын.
Гістарычная дзяржава | |||||
Тувінская Народная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
тув.: Tьвa Arat Respuвlik | |||||
|
|||||
Гімн: Інтэрнацыянал | |||||
1921 — 1944
|
|||||
Сталіца | Кызыл | ||||
Мова(ы) |
тувінская, мангольская (першапачаткова) |
||||
Афіцыйная мова | мангольская мова і Тувінская мова | ||||
Рэлігія | будызм, Шаманізм, стараверства і праваслаўе | ||||
Грашовая адзінка | акша | ||||
Плошча | 168 604 | ||||
Насельніцтва | 95 400 | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
Гісторыя | |||||
• 14 жніўня 1921 11 кастрычніка 1944 {{{Год1}}} |
— абвешчаная — страчаная |
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўны лад — рэспубліка, палітычная сістэма характарызавалася аднапартыйнасцю. Нягледзячы на фактычна поўны кантроль над абвешчанай тэрыторыяй, большай часткай краін свету лічылася часткай Кітай (спярша імперыі Цын, пасля — Кітайскай Рэспублікі), што тлумачылася ўтварэннем дзяржавы на тэрыторыі, выключанай Расіяй са складу Кітая. Была прызнана толькі дзвюма дзяржавамі свету, Савецкай Расіяй (пазней СССР) і Манголіяй[1][2].