Тыксі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ты́ксі[2] (руск.: Ти́кси, якуцк.: Тиксии) — пасёлак гарадскога тыпу, цэнтр Булунскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якуція). Самы паўночны населены пункт Якуціі. У спісе самых паўночных населеных пунктаў Расіі займае чацвёртае месца пасля пасёлкаў Дыксан, Сындаска, Хатанга. Знаходзіцца за Палярным кругам, на ўсход ад вусця Лены на беразе аднайменнай бухты мора Лапцевых. Адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Тыксі
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць