Уладзіслаў Аляксандравіч Старэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзіслаў Аляксандравіч Старэ́віч[10] (руск.: Владислав Старевич, польск.: Wladyslaw Starewicz, фр.: Ladislas Starewitch; 8 жніўня 1882, Масква — 26 лютага 1965, Фантэн дэ Буа паблізу Парыжа) — рускі і французскі мастак, кінарэжысёр, кінааператар, заснавальнік расійскага анімацыйнага кіно.
Уладзіслаў Аляксандравіч Старэвіч | |
---|---|
руск.: Владислав Александрович Старевич польск.: Władysław Starewicz | |
Дата нараджэння | 8 жніўня 1882(1882-08-08)[1][2][…] ці 6 жніўня 1882(1882-08-06)[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1965(1965-02-26)[1][2][…] (82 гады) ці 28 лютага 1965(1965-02-28)[6] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nina Star[d] |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, кінааператар, мастак-мультыплікатар, мастак-пастаноўшчык, ілюстратар, рэжысёр, puppet designer |
IMDb | ID 0823088 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў польскай шляхецкай сям’і. У 1886—1909 гадах жыў у Коўна. У 1909 годзе быў запрошаны на працу ў кінафірму А. Ханжонкава. Заснавальнік расійскага мультыплікацыйнага кіно. У 1911 годзе адкрыў тэхнічны прынцып аб’ёмнай анімацыі. У 1920 годзе пераехаў у Італію разам з групай акцёраў ММТ па запрашэнні фірмы «Ікарус-Фільм», затым — у Францыю, дзе займаўся аб’ёмнай мультыплікацыяй, стварыў 30 мастацкіх твораў і каля 20 рэкламных ролікаў. У 1930 годзе паставіў першую ў гісторыі сусветнага кіно поўнаметражную аб’ёмную мультыплікацыйную экранізацыю паэмы Гётэ «Рэйнеке-Ліс» — «Раман пра лісу».