Фархадскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фарха́дскае (узб.: Farhod gidrouzeli) — вадасховішча ў Таджыкістане і Узбекістане, на рацэ Сырдар’я.
Хуткія факты Фархадскае, Размяшчэнне ...
Фархадскае | |
---|---|
узб.: Farhod gidrouzeli | |
Каардынаты: 40°12′55″ пн. ш. 69°11′57″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Таджыкістан Узбекістан |
Даўжыня | 46 км |
Шырыня | 3,1 км |
Плошча | 48 км² |
Упадаюць | Сырдар’я |
Выцякаюць | Сырдар’я |
Год напаўнення | 1947 |
Закрыць
Вадасховішча створана ў 1947 годзе плацінай Фархадскай ГЭС. Плошча паверхні 48 км². Даўжыня 46 км, найбольшая шырыня 3,1 км. Аб’ём вады 0,35 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 1 м. Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рэгулявання сцёку.