Арашэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арашэнне[1], таксама Абвадненне або Ірыгацыя[2] — падвядзенне вады на палі, якія адчуваюць нястачу вільгаці, і павелічэнне яе запасаў у пласце грунту, дзе знаходзяцца карані раслін, з мэтай павелічэння ўрадлівасці грунту. Ірыгацыя з’яўляецца адным з відаў меліярацыі. Арашэнне паляпшае сілкаванне каранёў раслін вільгаццю і пажыўнымі рэчывамі, зніжае тэмпературу прыглебавага пласту паветра і павялічвае яго вільготнасць.