Францыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Францыя ўдзельнічае ў конкурсе песні Еўрабачанне з моманту яго ўтварэння — з 1956 года, прапусціла конкурс толькі 2 разы, у 1974 і 1982 гадах. Разам з Германіяй, Вялікабрытаніяй, Італіяй і Іспаніяй з'яўляецца краінай «Вялікай пяцёркі», што дазваляе ёй удзельнічаць у фінале конкурса, мінуючы паўфіналы.
Францыя | |
---|---|
Вяшчальнік | France 2 |
Адбор | Нацыянальны
1957–1959
1961 1970 1973 1976–1981 1983–1987 1999–2000 2005–2007 2014 2018-2019 Унутраны
1960
1962–1969 1971–1972 1975 1988–1998 2001 2004 2008–2013 2015–2017 |
Удзелы | |
Удзелы | 63 |
Першы выступ | 1956 |
Лепшы вынік | 1 (1958, 1960, 1962, 1969, 1977) |
Горшы вынік | 26 (2014) |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Францыя перамагала на конкурсах пяць разоў (1958, 1960, 1962, 1969, 1977) і адзін раз заняла апошняе месца (2014).
Францыя тры разы прымала ў сябе конкурс, у 1959, 1961, 1978 гадах.
Упершыню Францыя перамагла ў конкурсе ў 1958 годзе, з песняй «Dors, mon amour», якую выконваў Андрэ Клаво. У 1960-х былі яшчэ тры перамогі: «Tom Pillibi» у выкананні Жаклін Бойер ў 1960 годзе, «Un premier amour» у выкананні Ізабэль Обрэ ў 1962 годзе, і «Un jour, un enfant» у выкананні Фрыды Бакара ў 1969. Пятую перамогу французы зарабілі ў 1977 годзе, калі краіну прадстаўляла Марыя Мірыям з песняй «L'oiseau et l'enfant». Таксама Францыя пяць разоў была на другім месцы, у 1957, 1976, 1990, 1991 і 2021 гадах.
У пачатку 21-га стагоддзя не мела асаблівых поспехаў на конкурсе. У 2000-х і 2010-х гадах толькі два разы была ў пяцёрцы лепшых, у 2000 і 2001 гадах. Таксама яшчэ два разы была ў Топ-10. 2020-я гады пачаліся з паспяховага другога месца, якое ў 2021 заняла Барбара Праві з песняй «Voilà».
За 63 гады ўдзелу атрымала 4154 балаў.