Хрыбет Акадэміі Навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрыбет Акадэміі Навук[1] — горны хрыбет Заходняга Паміра, у Таджыкістане.
Хуткія факты Хрыбет Акадэміі Навук, Краіна ...
Хрыбет Акадэміі Навук | |
---|---|
Краіна | |
Горная сістэма | Памір |
Найвышэйшая вяршыня | пік Ісмаіла Самані |
Вышыня | 7495 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вышыня да 7495 метраў (пік Ісмаіла Самані). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, гранітаў. Водападзельны грэбень мае альпійскі рэльеф; 24 вяршыні ўзнімаюцца вышэй за 6000 м. Укрыты вечнымі снягамі, шмат ледавікоў (агульная плошча 660 км²), у тым ліку буйныя — Гарма, Федчанкі, Язгулемскі і іншыя.
На захад ад хрыбта Акадэміі навук адыходзіць хрыбет Пятра Першага.