Чэдвік Боўзман
амерыканскі акцёр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэдвік Аарон Боўзман (англ.: Chadwick Aaron Boseman; 29 лістапада 1976(1976-11-29)[1], Anderson[d], Паўднёвая Караліна — 28 жніўня 2020(2020-08-28)[2][3][…], Лос-Анджэлес, Каліфорнія[4]) — амерыканскі акцёр .
Чэдвік Боўзман | |
---|---|
англ.: Chadwick Boseman | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1976(1976-11-29)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 2020(2020-08-28)[2][3][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Taylor Simone Ledward Boseman[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | сцэнарыст, драматург, кінаакцёр, тэлеакцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, акцёр, рэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1569276 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля вывучэння рэжысуры ў Говардскім Універсітэце атрымаў сваю першую галоўную ролю — у серыяле «Невядомыя асобы» (2010). Прарыўной для Боўзмана стала роля бейсбаліста Джэкі Робінсана ў біяграфічным фільме «42» (2013). Ён працягнуў іграць гістарычных персон, зняўшыся ў фільме «Джэймс Браўн: Шлях наверх» (2014) у ролі спевака Джэймса Браўна і ў фільме «Маршал» (2017) у ролі адваката Вярхоўнага суда Тэргуда Маршала.
Боўзман дабіўся сусветнай вядомасці дзякуючы ролі супергероя Чорнай пантэры ў кінематаграфічным сусвеце Marvel (КСМ) у 2016—2019 гадах, зняўшыся ў чатырох фільмах франшызы, уключаючы аднайменны фільм 2018 года, які прынёс акцёру прэміі NAACP Image Award за найлепшую мужчынскую ролю і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно. Як першы цемнаскуры акцёр, які ўзначаліў фільм КСМ, Боўзман таксама быў уключаны ў спіс Time 100 2018 года[7]. Яго апошні фільм, «Ма Рэйні: Маці блюзу», быў выпушчаны пасмяротна. З’яўляецца першым цемнаскурым акцёрам, намінаваным на «Оскар» пасмяротна[8].
У 2016 годзе ў Боўзмана быў дыягнаставаны рак тоўстай кішкі. Акцёр трымаў стан свайго здароўя ў сакрэце, працягваючы іграць падчас лячэння. Ён памёр у 2020 годзе ад ускладненняў, звязаных з хваробай[9].