Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША
амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэ́мія Гі́льдыі кінаакцё́раў (англ.: Screen Actor Guild Awards; SAG Awards) — амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Гільдыяй кінаакцёраў ЗША з 1995 года за кінафільмы і тэлевізійныя серыялы. Прэмія з’яўляецца адной з галоўных узнагарод у галівудскай кінаіндустрыі, нароўні з прэміямі «Залаты глобус» і «Оскар».
Хуткія факты Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША англ.: Screen Actor Guild Awards, Тып ...
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША англ.: Screen Actor Guild Awards | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | SAG-AFTRA[d] |
Заснаванне | 1995 |
Узнагарода за | Дасягненні ў кінафільмах і тэлевізійных серыялах |
Краіна | |
Сайт | sagawards.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Узнагарода ўяўляе сабой статуэтку «Акцёр», аголеную мужчынскую фігуру, якая трымае маску камедыі і маску трагедыі[1]. Вышыня статуэткі складае 16 цаляў (41 см), а вага — больш за 12 фунтаў (5,4 кг) і адліта з бронзы[2].
Лідэрамі па колькасці ўзнагарод з’яўляюцца Джулія Луі-Дрэйфус (9 узнагарод) і Алек Болдуін (8 узнагарод).