Электрамагніт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрамагніт — прылада, якая стварае магнітнае поле пры праходжанні электрычнага току праз яго. Звычайна электрамагніт складаецца з абмоткі і ферамагнітнага стрыжня, які набывае ўласцівасці магніта пры праходжанні па абмотцы электрычнага току. У электрамагнітах, прызначаных, перш за ўсё, для стварэння цягавых намаганняў, таксама прысутнічае якар (рухомая частка магнітапровада), які перадае намаганне.
Абмотку электрамагнітаў вырабляюць з ізаляванага алюмініевага або меднага провада, хоць ёсць і звышправодныя электрамагніты. Магнітапровады вырабляюць з магнітна-мяккіх матэрыялаў — звычайна з электратэхнічнай або якаснай канструкцыйнай сталі, літой сталі і чыгуну, жалезанікелевых і жалезакобальтавых сплаваў. Для зніжэння страт на віхравыя токі (токі Фуко) магнітаправоды выконваюць з набору лістоў.