Ceilidh Ceol
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ceilidh Ceol» (чытаецца як Ке́йлі Кёл) — беларускі гурт, які грае ірландскую традыцыйную музыку[1]. У рэпертуары гурта традыцыйныя сэты танцавальнай ірландскай музыкі, аўтарскія танцавальныя творы і папулярныя старыя ірландскія песні, шатландскія і брэтонскія танцы і спевы, перакладзеныя на беларускую мову[2]. Заснаваны ў 2005 годзе Алесем Чумаковым і Алесяй Чумаковай. Назва напісана гэльскай ірландскай мовай і перакладаецца як «музыка кейлі». Як тлумачаць музыкі гурта, «кейлі» — гэта прыблізна тое ж, што нашыя вячоркі. У 2013 годзе запісаны адзіны на 2017 год альбом гурта — «Сыны старадаўняй Літвы».[3]
Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Жанр ...
Ceilidh Ceol | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | ірландская традыцыйная музыка |
Гады | 2005 — нашы дні |
Краіна | Беларусь |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Алесь Чумакоў Алеся Чумакова Вера Гулюкіна Павел Саракалетаў |
Былыя ўдзельнікі |
Яўген Барышнікаў Юрась Баркун |
Іншыя праекты |
Стары Ольса, Келіх Кола |
ceol.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць