Open Space
From Wikipedia, the free encyclopedia
Open Spáce (бел.: Адкрытая прастора[7][8]; [upper-alpha 1]) — беларускі брыт-поп, поп-рок і інды-рок гурт з Мінска[2]. Пачаў граць у сярэдзіне нулявых з англамоўным рэпертуарам з невялікай колькасцю беларускамоўных песень[10], але з 2012 года года змяніў мову напісання большасці твораў на рускую[11]. «Поп-рок праект года» на «Рок-каранацыі-2009»[12][13], «Найлепшы рок-выканаўца (калектыў)» на «Нацыянальнай музычнай прэміі-2012»[14][15][16]. З 2006 года гурт выпусціў два паўнавартасных альбома ў дадатак да шэрагу самотнікаў і сінглаў, аднак пасля васьмігадовага перыяду аўтарскай творчасці ператварыўся з большага ў кавер-гурт[17][18][19]. Акрамя таго, з марта 2017 года франтмен гурта Віталь Маціеўскі прасоўвае пабочны сінці-поп дуэт з басістам Андрэем Канаплянікам «Day of Days»[20], таксама з чэрвеня 2018 года ён піша музыку для свайго сольнага электроннага праекта «MATIVI»[21].
Open Space | |
---|---|
Жанры | брыт-поп[1][2][3][4], поп-рок[2][5], софт-рок, інды-рок[2] |
Гады | 2006 — па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Адкуль | Мінск |
Мова песень | англійская, руская, беларуская |
Лэйблы |
West Records Vigma |
Склад |
Віталь Маціеўскі Андрэй Канаплянік Андрэй Малашэнка Арцём Буракін |
Былыя ўдзельнікі |
Максім Мястоўскі Раман Саракалетаў Сева Маслаў |
Іншыя праекты |
«MATIVI», «Day of Days», «Лермонт»[6], «Детский Сад», «Папёнкинz band», «Impatt», «L.I.P.» |
osband.com |