Інжынерная справа
прымяненне дасягненняў навукі і ітэхнікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інжынерная справа, інжынерыя (ад фр.: ingénierie), інжынерная дзейнасць, інжынерна-тэхнічная дзейнасць, інжынірынг (ад англ.: engineering ← ад лац.: ingenium — па-майстэрску і ingeniare — злаўчыцца, распрацаваць — вынаходлівасць, выдумка, веды, майстэрскі) — галіна інтэлектуальнай дзейнасці, дысцыпліна, прафесія, мэтай якой скарыстанне дасягненняў навукі, тэхнікі, законаў і прыродных рэсурсаў для вырашэння пэўных праблем, мэт і задач чалавецтва.
Інакш кажучы, інжынерыя ўяўляе сукупнасць прац прыкладнога характару, якая ўключае перадпраектныя тэхніка-эканамічныя даследаванні і абгрунтаванне планаваных капіталаўкладанняў, неабходную лабараторную і эксперыментальную дапрацоўку тэхналогій і прататыпаў, іх прамысловую прапрацоўку, а таксама наступныя паслугі і кансультацыі. Спецыялісты, якія займаюцца інжынернай справай, называюць інжынерамі. Шырокая інжынерная дысцыпліна ўключае шэраг больш спецыялізаваныя паддысцыпліны, кожная з якіх мае больш пэўны акцэнт на галіны навукі і тэхналогіі.