Англасаксонскае мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Англасаксонскае мастацтва (англ.: Anglo-Saxon art) — мастацтва, створанае ў англасакскі перыяд англійскай гісторыі, пачынаючы са стылю перыяду міграцыі, які англасаксы прынеслі з сабой з кантынента ў V стагоддзі, і заканчваючы 1066 годам — годам Нармандскага заваявання.
Вылучаюцца два перыяды выдатных дасягненняў у VII—VIII стагоддзях, калі былі створаны металічныя вырабы і каштоўнасці (знаходкі з Сатан-Ху) і шэраг выдатных манускрыптаў, і перыяд пасля прыкладна 950 года, калі адбылося адраджэнне англійскай культуры пасля заканчэння ўварванняў вікінгаў.
На момант Нармандскага заваявання пераход да раманскага (укр.) (бел. стылю быў практычна завершаны. Важныя мастацкія цэнтры (наколькі гэта можна вызначыць) былі сканцэнтраваны ў розных канцах Англіі — у Нартумбрыі, асабліва ў ранні перыяд, і Уэсексе і Кенце паблізу паўднёвага ўзбярэжжа.
Англасаксонскае мастацтва захавалася пераважна ў ілюстраваных рукапісах, англасаксонскай архітэктуры, у шэрагу вельмі прыгожых рэзьбаў па слановай косці і некаторых вырабах з металу і іншых матэрыялаў. Opus Anglicanum («Англійская праца») была прызнана найлепшай вышыўкай перыяду ў Еўропе, хоць уцалела толькі некалькі штук англасаксонскага перыяду (Дыван з Бае з’яўляецца хутчэй іншым відам вышыўкі, значна большага маштабу). Як і ў большасці краін Еўропы ў той час, англасаксы найбольш высока цанілі працу па метале, але з яе амаль нічога не захавалася — было каласальнае разрабаванне англа-саксонскіх храмаў, манастыроў і маёмасці раскулачаных дваран новымі нармандскімі кіраўнікамі ў першыя дзесяцігоддзі пасля заваявання, а таксама скандынавамі перад імі, а англійская рэфармацыя знішчыла рэшткі; большасць ацалелага — на кантыненце[1]. Англасаксонскі густ аддаваў перавагу яркасці і каляровасці, і часта трэба падключыць уяўленне, каб убачыць раскапаныя або зношаныя прадметы ў іх першапачатковым выглядзе[2].
Мабыць, самым вядомым творам англа-саксонскага мастацтва з’яўляецца Дыван з Баё, які быў заказаны нармандскіх (руск.) (бел. заступнікам у англійскіх мастакоў, якія працавалі ў традыцыйным англа-саксонскім стылі. Англа-саксонскія мастакі таксама працавалі па фрэсках, камені, слановай (англ.) (бел. і кітовай косці (напр., Куфар Фрэнкса), па метале (напрыклад, брошка Фулера), шклу і эмалі. Шмат прыкладаў было знойдзена з дапамогай археалагічных раскопак, а некаторыя з іх проста захаваліся на працягу стагоддзяў, асабліва ў храмах на кантыненце, паколькі вікінгі, нарманы і іканаборства Рэфармацыі не пакінулі практычна нічога ў Англіі, акрамя кніг і археалагічных знаходак.