Артыкль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артыкль — гэта службовая часціна некаторых моў свету, «вызначальнік, які паказвае спецыфіку значэння словаспалучэнняў з назоўнікамі»[1]. Можа з'яўляцца азначаным, неазначаным ці частковым. Можа мець катэгорыі роду і склону. У многіх мовах артыкль ставіцца перад словаспалучэннем з назоўнікам, але ў некаторых іншых, напрыклад у балгарскай ён ставіцца ў самім назоўніку ў форме суфікса. У розных мовах існуюць розныя правілы выкарыстання артыклей з назоўнікамі і іншымі часцінамі мовы. Напрыклад, правілы выкарыстання англійскага азначанага артыкля «the» з уласнымі імёнамі звычайна не супадаюць з правіламі выкарыстання азначанных артыклей «la» i «le» французскай мовы ў адпаведных сітуацыях (напрыклад, англійская фраза the Saturday азначае «гэта ці тая субота», а французская з такім жа артыклем le samedi перадае зусім іншы сэнс — «кожную суботу»).
Паколькі ў беларускай мове няма катэгорыі артыкляў, пры перакладзе на гэту мову артыклі звычайна апускаюць. Выключэнне складаюць пераклады ўстойлівых выразаў і сітуацыі, у якіх артыклі перадаюць важны сэнс (неазначаны — «адзін ці нейкі», азначаны — «гэты, той самы»).