![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/99/ISS052-E-609_-_View_of_India.jpg/640px-ISS052-E-609_-_View_of_India.jpg&w=640&q=50)
Асам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асам (англ.: Assam), штат на ўсходзе Індыі. Гранічыць з Бутанам і Бангладэш; разам з шасцю іншымі штатамі паўночна-заходняй Індыі, звязанымі з асноўнай тэрыторыяй краіны вузкім калідорам у Заходняй Бенгаліі (Аруначал-Прадэш, Нагаленд, Маніпур, Мізарам, Мегхалая, Трыпура), утварае групу «Сямі сясцёр». Займае 16-е месца сярод штатаў па плошчы (78 438 км²) і 14-е па насельніцтву (26,6 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Дыспур.
Асам | |||
---|---|---|---|
অসম | |||
![]() | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 26 студзеня 1950 | ||
Кіраўнік | Himanta Biswa Sarma[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча | 78 438 км² | ||
![]() |
|||
Абрэвіятура | IN-AS | ||
Код ISO 3166-2 | IN-AS | ||
Код аўтам. нумароў | AS | ||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
Асам славуты сваім чаем, шоўкам, радовішчамі нафты, багатым раслінным і жывёльным светам.
Рэгіён заселены чалавекам з Каменнага веку. Апісанне тэрыторыі, на якой сёння размяшчаецца штат Асам, знаходзіцца ў Махабхараце. Асамскія землі на працягу шасці стагоддзяў уваходзілі ў склад заснаванага ў 6 стагоддзі Ахомскага царства (ад якога выводзіцца этымалогія назвы штата). Брытанская правінцыя з 1838 (у Асаме англічанамі вырошчваўся мак для опіумнага гандлю з Кітаем), штат Індыі з 1947. З 2006 урад штата пачаў працэс змены назвы штата на Асом.