Аўкштайція
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўкшто́та або Аўкшта́йція (літ.: Aukštaitijá) — гістарычная вобласць Вялікага Княства Літоўскага[1] і этнаграфічны рэгіён сучаснай Літвы на паўночным усходзе краіны, у басейне Віліі[2]. Сталіцай этнаграфічнага (этнакультурнага) рэгіёна сучаснай Літвы лічыцца Панявежыс. На тэрыторыі Аўкштайціі распаўсюджаны гаворкі аўкштайцкай дыялектнай групы літоўскай мовы. Упершыню Аўкштота (Eusteythen) згадана ў дагаворы 1323 года вялікага князя Гедзіміна з Лівонскім ландам Тэўтонскага ордэна.
Хуткія факты Аўкштайція, Краіна ...
Аўкштайція | |||||
---|---|---|---|---|---|
літ.: Aukštaitija | |||||
|
|||||
Краіна | Літва | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | горад Панявежыс | ||||
Афіцыйныя мовы | літоўская мова | ||||
Код аўтам. нумароў | LT | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць