Барабан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барабан (імаверна, слова цюркскага паходжання[1][2]) — музычны інструмент з сямейства ўдарных[3].
Барабан | |
---|---|
Класіфікацыя |
· Мембранафон ці Ідыяфон · Ударны музычны інструмент |
Роднасныя інструменты | Бубен |
Музыканты | Спіс барабаншчыкаў |
Вытворцы | Спіс вытворцаў ударных інструментаў |
Звязаныя артыкулы | Барабаншчык, драм-машына |
Гучанне інструмента | Гучанне малога барабана |
Барабан на вікісховішчы |
Распаўсюджаны ў большасці народаў, выкарыстоўваецца ў складзе многіх музычных ансамбляў. выканаўца на барабане — барабаншчык.
Тыповым прадстаўніком з'яўляецца мембранны барабан, які складаецца з пустога корпуса-рэзанатара вызначанай формы або рамы, на якую нацягнута скураная або пластыкавая мембрана. Яе нацяжэннем рэгулюецца адносная вышыня гуку. Корпус барабана вырабляецца з дрэва, металу (сталі, латуні), акрылавага пластыка[4] або нават гліны.
Гук здабываюць ударам па мембране драўлянай выбівачкай з мяккім наканечнікам, палачкай, шчоткамі, рукамі, а часам і трэннем. Для выкарыстання некалькіх інструментаў адначасова барабаны збіраюцца ва ўдарную ўстаноўку.
Барабаны іншых канструкцый — стальны барабан, шчылінны барабан — не маюць мембран і адносяцца да ідыяфонаў.